Сёння, 8 ліпеня, у фінальны дзень іспытаў, свае веды дэманструюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», «Правазнаўства» і «Архітэктура». Жадаем усім поспехаў!
Залічэнне абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі адбудзецца 10 ліпеня ў 13.40. Прамая трансляцыя даступная па спасылцы, далучайцеся! Апавяшчэнне аб залічэнні можна ўбачыць у Лічбавым кабінеце абітурыента.