У перыяд з 27 чэрвеня па 4 ліпеня на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіла летняя школа «Уводзіны ў прававую сістэму Рэспублікі Беларусь». Удзел у ёй узялі 13 студэнтаў з Ташкенцкага дзяржаўнага транспартнага ўніверсітэта.
Студэнтаў чакала насычаная праграма: пазнавальныя лекцыі ад выкладчыкаў, знаёмства з горадам на агляднай экскурсіі, а таксама дэгустацыя прадукцыі на перадавым прадпрыемстве ААТ «Малочны Мір». 3 ліпеня госці прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Такі вопыт дапамагае студэнтам сфарміраваць цэласнае ўяўленне аб прававой сістэме Рэспублікі Беларусь і развіць навыкі параўнальна-прававога аналізу.