Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Май 2026 13:29

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у масавых ранішніх трэніроўках

У гэтую суботу, 16 мая, у 10 гадзін раніцы Гродна ператворыцца ў вялікую фітнес-пляцоўку для спартсменаў любых узростаў. Тут пройдзе адкрыццё самага аздараўленчага мерапрыемства вясны - "Фітнес-раніца з ФСК 2026". Арганізатарам мерапрыемства выступае Фізкультурна-спартыўны клуб "Гродзенскі".

Усіх жадаючых зарадзіцца энергіяй з самай раніцы чакае восем пляцовак па ўсім горадзе. У парку Жылібера і лесапарку "Пышкі" спартсменаў чакае пілатэс. На пляцоўцы гімназіі № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага пройдзе парная трэніроўка, а на Фолюшы - функцыянальная, у рамках якой самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць атрымаць абанемент у трэнажорную залу "KS LIFT". Усіх ахвочых правесці ранішнюю зарадку на батутах чакаюць на пляцоўцы сярэдняй школы № 27 імя У.У. Юртава горада Гродна. У мікрараёне Вішнявец ранішні занятак спортам пройдзе ў фармаце знаёмства з адзінаборствамі кекусінкай.

У трэніроўках змогуць паўдзельнічаць і юныя спартсмены. На пляцоўцы ў мікрараёне Альшанка адбудзецца сямейная фітнес-праграма з паласой перашкод, дваровымі гульнямі і прызамі, а ў мікрараёне Грандзічы зарадка для дзяцей пройдзе ў гульнявой форме.

Заняткі ў фармаце "фітнес-раніца" будуць праходзіць кожную суботу да кастрычніка.

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да суботняй размінкі і зарадзіцца энергіяй!

 

 

d8708e99725635c79dba3c6d3b8a49e5 XL