Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Май 2026 14:42

«Сям’я – месца, дзе любіш і верыш»: у Купалаўскім універсітэце абмеркавалі духоўныя асновы сямейнага жыцця

IMG 9974Сёння, 11 мая, напярэдадні Міжнароднага дня сям’і, які штогод адзначаецца 15 мая, купалаўцы звярнуліся да фундаментальных каштоўнасцей, што складаюць непарушны падмурак грамадства. У Музеі гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла глыбокая духоўна-асветніцкая сустрэча «Біблейскі падмурак сям’і».

Купалаўцы сабраліся, каб глыбока асэнсаваць найважнейшыя маральныя арыенціры, якія дапамагаюць захоўваць узаемаразуменне, падтрымку і шчырую любоў унутры сям’і. Асаблівую ўвагу прыцягнула біблейская прытча пра блуднага сына – гісторыя, якая яскрава ілюструе тэмы безумоўнай бацькоўскай любові, надзеі на вяртанне і сілы даравання. Прачытаў яе ганаровы госць – протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Студэнты філалагічнага факультэта прадэкламавалі гэтую прытчу на розных мовах свету, падкрэсліваючы ўніверсальнасць духоўных ісцін, што знаходзяць водгук у сэрцах людзей незалежна ад моўных і культурных межаў.

Завяршылася сустрэча эмацыйным абмеркаваннем. Удзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі, развагамі і высновамі, якія, безумоўна, дапамогуць кожнаму прымяніць біблейскую мудрасць у будаванні моцных і гарманічных сямейных адносін. Сустрэча яшчэ раз падкрэсліла, што сапраўдны падмурак шчаслівай сям'і закладваецца на духоўных прынцыпах любові, веры і ўзаемнай павагі.