Конкурс праводзіўся ў Маскве ў рамках аб'яўленага ўрадам Расійскай Федэрацыі 2026 года «Годам адзінства народаў Расіі» і быў прысвечаны адзінству народаў Расіі і Беларусі.
Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры музычнага мастацтва ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Яновіч купалаўцы з усёй душой выканалі кампазіцыю «Мы разам». Закрануўшы сваім пранікнёным спевам сэрца ўсіх прысутных, вакальны ансамбль «Рэзананс» стаў абсалютным пераможцам і ўладальнікам Гран-пры ў катэгорыі «Эстрадны вакал, 17-24 гады».
Віншуем рабят з атрыманнем найвышэйшай узнагароды і жадаем далейшых перамог!
![]() | ![]() |
Вакальны ансамбль «Рэзананс» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стаў трыумфатарам фестывалю-конкурсу ваенна-патрыятычнай песні Саюзнай дзяржавы «Песнямі да адзінства».
