Конкурс пройдзе з 11 па 31 мая. Стаць удзельнікамі конкурсу могуць студэнты, магістранты, аспіранты ўніверсітэта, а таксама навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і вучылішчаў.
Конкурс пройдзе ў два этапы. Першым стане дыстанцыйны этап "Як размаўляць па-беларуску прыгожа?", падчас якога ўдзельнікі будуць займацца вывучэннем асаблівасцей сучаснай беларускай мовы, а таксама падрыхтуюць аўдыё- або відэафайлы "Размова з сябрам". Падчас другога дыстанцыйнага этапа "Як праявіць любоў ды роднай Беларусі?" каманды падрыхтуюць праекты для правядзення мерапрыемства ў рамках напрамку навучання (план правядзення пазакласнага мерапрыемства, зборнік задач з гістарычным зместам, галерэю-музей беларускіх вучоных, гімн горада і г.д.). На вочным этапе адбудзецца публічная прэзентацыя праектаў, падвядзенне вынікаў конкурсу, узнагароджанне пераможцаў.
Каб стаць удзельнікам, неабходна да 12 мая прайсці рэгістрацыю. У конкурсе бярэ ўдзел каманда з 3-10 чалавек.
Арганізатар конкурсу - кафедра сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Падрабязнасці аб конкурсе можна знайсці на сайце «Купалаўскія праекты».
Даведкі па тэлефоне: 39-58-95
Электронная пошта: kupala.project@gmail.com