Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Май 2026 15:22

Памяць пакаленняў: купалаўцы ўшанавалі подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны

20250504112547 IMG 6039Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіліем Сянько сумесна з прадстаўнікамі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў.

Удзельнікі мітынгу наведалі знакавыя месцы памяці: мемарыяльную дошку ў гонар генерала арміі Г. Ф. Захарава, а таксама помнік героям Вялікай Айчыннай вайны на могілках "Аульс".

Ускладанне кветак напярэдадні 9 Мая стала сімвалам непарыўнай сувязі пакаленняў і глыбокай падзякі тым, хто абараніў незалежнасць нашай Радзімы. Як адзначыў Васілій Сянько, захаванне гістарычнай праўды і павага да імён герояў - гэта святы абавязак кожнага беларуса і фундамент выхавання сучаснай моладзі.