30 красавіка на галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся адкрыты тэатралізаваны конкурс песень і вершаў ваенных гадоў «Вялікай Перамозе прысвячаецца...». У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты, навучэнцы каледжаў і школ.
Конкурс праходзіў у чатырох намінацыях: "Інструментальны жанр", "Сцэнічнае слова", "Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)" і "Эстрадны вакал (ансамблі)". У рамках конкурсу ўдзельнікі прапанавалі патрыятычныя песні і вершы, прысвечаныя памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках конкурсу ў намінацыі "Інструментальны жанр" лепшым выканаўцам стала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Міранда Манукян. У намінацыі “Сцэнічнае слова” першае месца заняла студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Вільчык; другое месца дасталася студэнту 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Івану Музычку, а трэцяе - Вользе Барысевіч, навучэнцы Ваўкавыскага каледжа УА "ГрДУ імя Янкі Купалы" і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа УА "ГрДУ імя Янкі Купалы" Лізавеце Харкевіч. У намінацыі "Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)" першае месца заняла студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Вільчык. Другое месца заняла студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юлія Дзенясюк, а трэцяе месца падзялілі студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Разалія Жадзько і навучэнец сярэдняй школы № 20 імя Е.І. Чайкінай горада Гродна Эрнэст Манукян. Па выніках конкурсу ў намінацыі "Эстрадны вакал (ансамблі)" перамогу атрымаў творчы калектыў "Сёрфінг" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.