Нацыянальная акадэмія навук Беларусі запрашае жадаючых стаць удзельнікамі рэспубліканскай школы маладога вучонага "Навука - выбар будучыні". Навучанне пройдзе 14 і 15 мая.
Галоўная мэта школы - сфарміраваць у моладзі навыкі належнай навуковай практыкі, а таксама пазнаёміць іх з дасягненнямі і перспектыўнымі напрамкамі беларускай акадэмічнай навукі.
Стаць слухачамі школы могуць студэнты выпускных курсаў, магістранты, аспіранты, зацікаўленыя ў даследчай і навуковай дзейнасці.
Каб стаць удзельнікам, неабходна да 30 красавіка прайсці рэгістрацыю. Пасля паспяховага праходжання праграмы ўдзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты аб навучанні дзяржаўнага ўзору.
Запрашаем купалаўцаў пагрузіцца ў свет беларускай навукі!