Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Красавік 2026 12:22

Слухач ГрДУ імя Янкі Купалы Аль-Храйшаві Мустафа - прызёр чэмпіянату Беларусі па бодзібілдынгу і фітнесу

bodybuilding25 красавіка Гродзенская абласная філармонія прыняла Адкрыты 39-ы чэмпіянат Беларусі па бодыбілдынгу і фітнесу - 2026. За тытул пераможцы ў 30 катэгорыях змагаліся каля 120 спартсменаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская федэрацыя бодзібілдынгу і фітнесу.

Па выніках спаборніцтва трэцяе месца ў катэгорыі «Пляжны бодыбілдынг да 174» і чацвёртае месца ў катэгорыі «Пляжны бодыбілдынг - навічкі» заняў Аль-Храйшаві Мустафа Алавы Луайбі, слухач падрыхтоўчых курсаў групы 1-ПК Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Віншуем з паспяховым выступленнем на рэспубліканскім узроўні і жадаем новых спартыўных і акадэмічных дасягненняў!

 

photo 2026 04 29 11 58 27