25 красавіка Гродзенская абласная філармонія прыняла Адкрыты 39-ы чэмпіянат Беларусі па бодыбілдынгу і фітнесу - 2026. За тытул пераможцы ў 30 катэгорыях змагаліся каля 120 спартсменаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская федэрацыя бодзібілдынгу і фітнесу.
Па выніках спаборніцтва трэцяе месца ў катэгорыі «Пляжны бодыбілдынг да 174» і чацвёртае месца ў катэгорыі «Пляжны бодыбілдынг - навічкі» заняў Аль-Храйшаві Мустафа Алавы Луайбі, слухач падрыхтоўчых курсаў групы 1-ПК Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Віншуем з паспяховым выступленнем на рэспубліканскім узроўні і жадаем новых спартыўных і акадэмічных дасягненняў!
