Сёння, 28 красавіка, на факультэце мастацтваў і дызайну ў Купалаўскім універсітэце ў вочным і анлайн-фарматах адбылася ⅩVII міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Мастацтва ў кантэксце культуры: камунікатыўны аспект”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за сто маладых даследчыкаў з розных ВНУ для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця мастацтва, культуры і камунікацыі ў сучасным свеце.
Канферэнцыя працавала па чатырох тэматычных напрамках: мастацтва вачыма маладых даследчыкаў; выяўленчае мастацтва: традыцыі і інавацыі; функцыянальнасць, эрганоміка і эстэтыка ў галіне дызайну; музычнае мастацтва як феномен нацыянальнай культуры.
Удзельнікі абмеркавалі сучасныя тэндэнцыі і праблемы развіцця культуры, ролю выяўленчага мастацтва ў захаванні самабытнасці, а таксама перспектывы дызайну і музыкі ў сучасным свеце.
Нагадваем, што па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў "Гарызонты-2026", які падлягае дэпанаванню. Бібліяграфічныя даныя і электронная версія зборніка будуць размешчаны на сайце навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта.