25 красавіка на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" адбылася акцыя "Памяці Вялікай Перамогі", накіраваная на добраўпарадкаванне месцаў воінскіх пахаванняў. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў розных ведамстваў і пакаленняў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці і сярэдняй школы №18 імя Л.М. Даватара г. Гродна.
У рамках сумеснай работы была прыведзена ў парадак тэрыторыя мемарыяла. Гэта ініцыятыва, прымеркаваная да маючага адбыцца Дня Перамогі, стала важным сімвалам захавання гістарычнай памяці. Удзельнікі акцыі адзначылі, што клопат аб помніках - гэта не толькі абавязак, але і даніна глыбокай павагі подзвігу герояў, якія падарылі нам мірнае неба.