З 18 па 20 красавіка прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адправілася ў тур выхаднога дня па гістарычных і культурных мясцінах нашай краіны. Тры дні, насычаныя ўражаннямі, эмоцыямі і адкрыццямі, падарылі ўдзельнікам унікальную магчымасць дакрануцца да мінулага і сучаснасці Беларусі.
Першым прыпынкам стаў старажытны Заслаўе. За адзін дзень супрацоўнікі ўніверсітэта пражылі тысячагадовую гісторыю: ад паганскіх часоў да ўтульнага мястэчка XIX стагоддзя. Калектыў наведаў музей беларускай маляванкі, агледзеў валы "Замэчак", Спаса-Праабражэнскі сабор і касцёл на Рынкавай плошчы.
Магілёў зарадзіў энергіяй і глыбокімі сэнсамі. Удзельнікі экскурсіі ўбачылі знакамітую Ратушу, прагуляліся па вуліцы Ленінскай, загадалі жаданні на Плошчы Зорак. Асаблівыя эмоцыі выклікала наведванне Буйніцкага поля - месцы воінскай славы, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых герояў. Прымірэнне і душэўны спакой купалаўцы знайшлі ля сцен Мікольскага манастыра.
Наступным прыпынкам стаў Палац Булгакава. Як адзначылі ўдзельнікі, кожны пакой гэтага палаца – асобны свет з непаўторным інтэр'ерам, які захапляе дух і хвалюе ўяўленне.
Цэнтральным і самым пранізлівым момантам паездкі стаў мемарыяльны комплекс Чырвоны Бераг, які з'яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння. Ён пабудаваны на месцы былога дзіцячага канцлагера. Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта змаглі пагрузіцца ў атмасферу, якая панавала ў канцэнтрацыйным лагеры падчас Вялікай Айчыннай вайны, што стала важным нагадваем кожнаму аб тым, якім коштам дастаецца мірнае неба над галавой.
Фінальнай кропкай падарожжа стаў каларытны Бабруйск. Пад кіраўніцтвам гіда супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы агледзелі славутасці і арганізавалі сапраўдны флэшмоб на галоўнай плошчы. Танец вакол статуі знакамітага Бабра - галоўнага сімвала горада -пакінуў незабыўныя эмоцыі.
Падарожжа паказала, што на мапе Беларусі ёсць месцы, дзе абавязкова трэба пабываць, каб памятаць пра мінулае, шанаваць сучаснасць і верыць у будучыню. Супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта вярнуліся ў Гродна з глыбокімі думкамі, новымі ведамі і жаданнем працягваць адкрываць для сябе дзіўную Беларусь.