22 красавіка па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі прысвоена вучонае званне дацэнта Таццяне Парфёнавай, дацэнту кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі.
Ганаровае званне дацэнта з'яўляецца пацвярджэннем высокага прафесіяналізму, глыбокіх навуковых ведаў і значнага ўкладу Таццяны Вячаславаўны ў развіццё псіхалагічнай навукі і падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў.