15 красавіка на базе маладзёжнага цэнтра «Гродна» прайшоў абласны этап Рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні для моладзі «Сіла Закона: мы і права». У спаборніцтве прынялі ўдзел каля 20 каманд, у склад якіх увайшлі навучэнцы каледжаў і студэнты з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на гульні прадставілі дзве каманды.
У рамках турніру ўдзельнікам прапаноўвалася выканаць заданні рознага ўзроўню складанасці: выбраць правільны варыянт адказу з прапанаваных і разгорнута адказаць на адкрытыя пытанні. Тэмы заданняў датычыліся дзяржаўнага ладу, гісторыі права, суверэнітэту, працаўладкавання, адукацыі, а таксама сямейных адносін.
Па выніках напружанай барацьбы «мужчынская» каманда Купалаўскага ўніверсітэта «Купалаўцы» заняла другое месца сярод каманд устаноў вышэйшай адукацыі горада Гродна, прадэманстраваўшы высокі ўзровень ведаў па заяўленых тэмах, эрудыцыю і камандную працу.
Віншуем купалаўцаў з прызавым месцам!
Даведачна: інтэлектуальна-прававая гульня «Сіла Закона: мы і права» – гэта штогадовае спаборніцтва, у рамках якога маладыя людзі разгорнута адказваюць на пытанні, якія тычацца тэмы права, і аналізуюць прававыя сітуацыі. Сваю працу праект пачаў у 2022 годзе.
У гульні бяруць удзел каманды з пяці чалавек з ліку навучэнцаў каледжаў/студэнтаў 2-4-х курсаў неюрыдычнай накіраванасці.