15 красавіка ў савеце па абароне дысертацый Д 02.07.01 пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася абарона дысертацыі дацэнта кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Юліі Крупенка на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.10 – фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт.
Тэма навуковай работы - "Рынак страхавых паслуг ва ўмовах лічбавай трансфармацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь".
Навуковым кансультантам выступіў доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў галінах народнай гаспадаркі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" Дзмітрый Панкоў.
Віншуем Юлію Вячаславаўну з абаронай!