Выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі працягваюць рэалізацыю эксперыментальнай сумеснай адукацыйнай праграмы «4+0» па спецыяльнасці «Біялогія». Зараз заняткі для студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта Цылу праводзяць Аляксандра Рудая і Аляксей Саўко.
Дацэнт кафедры сістэмнай біялогіі Аляксандра Рыжая праводзіць для кітайскіх студэнтаў заняткі па дысцыпліне «Метады заалагічных даследаванняў». Выкладчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Аляксей Саўко праводзіць лекцыі і лабараторныя заняткі па арганічнай хіміі.
Дадзеная эксперыментальная адукацыйная праграма садзейнічае актыўнаму развіццю супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і абмену вопытам.