З 9 па 15 красавіка ў Францыі, у горадзе Бардо, прайшла 15-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат (EGMO). У спаборніцтвах прыняла ўдзел 161 дзяўчына з 67 краін, сярод якіх былі чатыры прадстаўніцы Беларусі.
У рамках двух дзён спаборніцтваў удзельніцам трэба было вырашыць шэсць матэматычных задач (па тры кожны дзень).
Па выніках удзелу ўсе члены каманды Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны медалямі. Сярэбраным прызёрам алімпіяды стала ўдзельніца курса «Алімпіядная матэматыка» Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта – Яўгена Масленікава, навучэнка 11 класа гімназіі №3 імя А.І. Соламавай горада Гродна.
Віншуем Яўгену Масленікава і жадаем ёй далейшых поспехаў!
Даведачна: Еўрапейская матэматычная алімпіяда праходзіць з 2012 года з мэтай падтрымкі таленавітых дзяўчат-матэматыкаў, стымулявання іх удзелу ў нацыянальных і міжнародных конкурсах, а таксама матывацыі да навуковай дзейнасці. Па ўмовах правядзення яна падобная на Міжнародную матэматычную алімпіяду, якая праходзіла ў Кембрыджы.
Каманда Рэспублікі Беларусь стала штогадовым удзельнікам алімпіяды з 2013 года. У 2015 годзе 4-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат праходзіла Беларусі.