Творчая каманда студэнтаў кафедры журналістыкі заваявала Дыплом I ступені на конкурсе студэнцкіх маладзёжных СМІ «Медыяпакаленне 2026». Мерапрыемства прайшло ў рамках XV Міжнароднага маладзёжнага форуму СМІ «МедыяСтарт».
За гады існавання форум «МедыяСтарт» вырас у найбуйнейшую пляцоўку, якая штогод аб'ядноўвае маладых выдаўцоў і вопытных прафесіяналаў медыясферы. Конкурс «Медыяпакаленне 2026», які прайшоў у рамках форуму, ставіць сваёй галоўнай мэтай прыцягнуць увагу да развіцця внузскіх медыяпраектаў, падтрымаць творчыя ініцыятывы і выявіць лепшыя студэнцкія працы.
У склад каманды ўвайшлі Анжаліка Стэфановіч, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Журналістыка», Дар'я Бакшук, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка», Сафія Аўсянік, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя», Анастасія Сталярчук, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыя.
Студэнткі стварылі два нумары моладзевага часопіса «РЕ:ПОСТ», які адпраўляе чытачоў у захапляльнае падарожжа па бясконцым лабірынце сэнсаў на кожнай старонцы.
– Мы стварылі «РЕ:ПОСТ», каб заўважаць новае ў звычайных рэчах, раскрываць сутнасць незразумелых з'яў, здзіўляць нечаканымі паваротамі і зноўку знаёміць вас з мінулым праз прызму сучасных трэндаў, – дзеліцца Анжаліка Стэфановіч.
Адмысловай увагі заслугоўвае дызайн праекту.
– Мы імкнуліся стварыць максімальна моладзевы дызайн: парушалі правілы вёрсткі, стваралі аўтарскія ілюстрацыі, расстаўлялі яркія акцэнты. Гэта быў сапраўдны эксперымент і выклік шаблонам, – адзначае Дар'я Бакшук.
Віншуем нашых таленавітых студэнтак з заслужанай перамогай! Жадаем ім далейшых творчых поспехаў, натхнення і, вядома, новых займальных «рэпостаў»!
