Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 14 Красавік 2026 16:51

У ГрДУ імя Янкі Купалы сваю працу распачала камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

IMG 0156З 14 па 17 красавіка ў Купалаўскім універсітэце будзе працаваць камісія па ўстанаўленні адпаведнасці адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта заканадаўству аб адукацыі, зместу і якасці адукацыі, якая прадастаўляецца патрабаванням адукацыйных стандартаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм у рамках дзяржаўнай акрэдытацыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў арганізацыйнага сходу звярнуўся першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.

– Ужо стала добрай традыцыяй у нашым універсітэце сустракаць камісію Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Традыцыя сустрэчы ў красавіку гэта вынік нашай з вамі працы. У новай Стратэгіі, якую мы нядаўна прынялі, плануем адкрыццё новых адукацыйных праграм у адпаведнасці з патрэбамі нашай краіны,  адзначыў Аляксандр Яўгенавіч.  Выдатна, што з адкрыццём новых адукацыйных праграм мы сустракаем дзяржаўную камісію па акрэдытацыі.

У ходзе сходу таксама выступіла старшыня камісіі, вядучы рэферэнт аддзялення дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі ўпраўлення дзяржаўнай акрэдытацыі Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Кацярына Венгурава. У сваёй прамове яна падрабязна расказала аб рабоце, якую трэба выканаць, а таксама пазнаёміла супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з членамі камісіі Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У склад камісіі ўвайшлі прарэктар па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў АПК установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» Аляксандр Тарас – намеснік старшыні камісіі; прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Ірына Курстак; начальнік вучэбна-метадычнага аддзела ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Алена Дзежыц; начальнік аддзела кадраў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Іна Копач; дырэктар бібліятэкі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» Святлана Арлюк; начальнік цэнтра гаспадарчага забеспячэння ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Юрый Раманчук; намеснік дырэктара па архітэктуры і горадабудаўніцтве абласнога унітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» Аляксандр Захарчук; выкладчык спецпрадметаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж» Лілія Яскевіч; кіраўнік лабараторыі электроннай тэхнікі энергасілавага цэха ААТ «Белкард» Сяргей Курыла; дацэнт кафедры земляробства і механізацыі тэхналагічных працэсаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» Аляксандр Філіпаў; дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Валянціна Хільмановіч.

У час работы члены камісіі азнаёмяцца і прааналізуюць якасць адукацыйнага працэсу ў Купалаўскім універсітэце, разгледзяць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне па спецыяльнасцях, якія акрэдытуюцца, і сацыяльна-бытавыя ўмовы. Дзяржаўная акрэдытацыя ў ГрДУ імя Янкі пройдзе па чатырох спецыяльнасцях. Сярод іх – 7-07-0731-01 «Архітэктура» і 7-07-0712-01 «Электраэнергетыка і электратэхніка» бесперапынных адукацыйных праграм; 9-09-0113-06 «Выкладанне інфарматыкі» адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю; 9-08-0411-01 «Бухгалтарскі ўлік і кантроль» адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.