Тэлеканал ОНТ запускае новы маштабны праект – інтэлектуальнае шоу «Сам-насам», у якім 49 удзельнікаў будуць змагацца за галоўны прыз у 10000 рублёў.
Правілы простыя: кожны гулец займае адну ячэйку – пэўную катэгорыю ведаў, у якой ён адчувае сябе мацней за ўсіх. Удзельнікі кідаюць адзін аднаму выклік і ў паядынках сам-насам адказваюць на простыя пытанні, каб адваяваць сабе тэрыторыю саперніка. Мэта – заняць усё гульнявое поле.
Акрамя галоўнага прыза арганізатары шоу падрыхтавалі для ўдзельнікаў і іншыя ўзнагароды – прамежкавыя прызы і ўтоеную «сакрэтную зону» з імгненнай грашовай узнагародай.
Каб стаць удзельнікам шоу, неабходна да 10 мая запоўніць анкету і зняць відэа працягласцю да дзвюх хвілін аб сабе з абгрунтаваннем таго, чаму менавіта вы павінны стаць удзельнікам праекта. Запоўненую анкету і відэа трэба даслаць на электронную пошту: tvshow@ont.by. Удзельнікамі шоу могуць стаць эрудыты ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.
Купалаўцы, не прапусціце шанс прадэманстраваць сваю эрудыцыю!