З 9 красавіка Міністэрства адукацыі запусціла гарачую лінію па пытаннях арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2026 годзе. Звярнуцца па кансультацыю можна будзе да 14 жніўня.
Патэлефанаваць на гарачую лінію Міністэрства адукацыі можна па нумары: +375 (17) 222-43-12 у буднія дні з 9:00 да 18:00 (абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00).
Таксама гарачыя лініі будуць функцыянаваць ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, кансультацыю можна атрымаць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па нумарах: +375 (152) 67-01-01; МТС: +375 (33) 35 44 500; Life: +375 (25) 77 44 500 у буднія дні з 8:30 да 17:00 (абедзенны перапынак з 12:30 да 13:00).