28 красавіка на факультэце мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца XVII міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мастацтва ў кантэксце культуры: камунікатыўны аспект».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у вочным (пл. Тызенгаўза, 1, аўд.16) і дыстанцыйным фарматах. Удзельнікі змогуць прадставіць свае даклады ў рэжыме відэаканферэнцыі на базе платформы Teams. Удзельнікамі канферэнцыі стануць студэнты і магістранты Купалаўскага ўніверсітэта, прадстаўнікі іншых структур універсітэта і партнёрскіх устаноў вышэйшай адукацыі.
Канферэнцыя будзе працаваць па чатырох тэматычных напрамках: мастацтва вачыма маладых даследчыкаў; выяўленчае мастацтва: традыцыі і інавацыі; функцыянальнасць, эрганоміка і эстэтыка ў галіне дызайну; музычнае мастацтва як феномен нацыянальнай культуры.
Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў «Гарызонты-2026», які пройдзе дэпаніраванне. Бібліяграфічныя даныя дэпаніравання і электронная версія зборніка будуць размешчаны на сайце навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.