Учора, 9 красавіка ў музеі гістарычнай памяці "Лёсы" сярэдняй школы № 18 імя Л.М. Даватара горада Гродна прайшло памятнае мерапрыемства, прымеркаванае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Сустрэча аб'яднала ўдзельнікаў, для якіх трагедыя вязняў канцлагераў - не проста старонка гісторыі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 9-10 класаў сярэдняй школы № 18 імя Л. М. Даватара, навучэнцы прававога класа сярэдняй школы № 28 імя У. Д. Сакалова горада Гродна, а таксама студэнты першага курса спецыяльнасцей “Гісторыя”, “Журналістыка” і "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
У якасці ганаровых гасцей выступілі намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Павел Сілюк, старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Наталля Змітрэвіч, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Антончык, а таксама былыя малалетнія вязні Лілія Радкова, Анатоль Губскі і Ала Чумакова.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пагрузіліся ў атмасферу тых жахлівых ваенных гадоў. Для прысутных прагучаў музычны твор «Накцюрн» і верш «Панчошкі», якія яскрава перадалі трагедыю людзей, якія сутыкнуліся з вайной твар у твар.
Галоўнай падзеяй стала жывая гутарка з відавочцамі тых падзей. Былыя вязні падзяліліся ўспамінамі аб жахах фашысцкага рэжыму. Кульмінацыяй сустрэчы стала хвіліна маўчання ў гонар вязняў, якія загінулі ў канцлагерах, на прымусовых работах, закатаваных у турмах і гета.
Пасля гэтага ўсе жадаючыя змаглі азнаёміцца з экспазіцыяй музея "Лёсы". Гэтае мерапрыемства стала не толькі данінай памяці тым, чыё дзяцінства і юнацтва прайшлі ў гады вайны, але і важным урокам гісторыі, які нельга забываць.