Сёння, 9 красавіка, на галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся абласны этап Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-вакацыі – 2026».
Сёлета конкурс «АРТ-вакацыі» аб'яднаў удзельнікаў пад дэвізам «Гадзіна моладзі: пекла творчай думкі ды канкрэтных спраў». За арганізацыю маштабнага праекту адказвае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ацэньваць творчасць маладых талентаў – задача няпростая і адказная. У гэтым годзе ў склад журы ўвайшлі вядучыя спецыялісты ў галіне мастацкай творчасці. Сярод іх дырэктар УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Надзея Васільчанка, мастацкі кіраўнік УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Надзея Каршунова; Ігар Іваноў, загадчык аддзела моды і дызайну УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Разам са сталічнымі гасцямі майстэрства купалаўцаў ацэньвалі і рэгіянальныя эксперты: начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Ненартовіч і дырэктар абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі Наталля Кавалёва.
Для членаў журы была арганізавана тэматычная інтэрактыўная пляцоўка, у рамках якой у крэатыўным фармаце купалаўцы прэзентавалі родны ўніверсітэт. Яркім творчым пралогам да асноўнай праграмы стала выкананне мелодый на цымбалах, якое задала тон усяму канцэрту.
Падрабязнасцямі правядзення мерапрыемства падзялілася начальнік аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Галіна Маслова:
– «АРТ-вакацыі» праводзяцца раз на два гады: адзін год для ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а наступны – для ўстаноў вышэйшай адукацыі. Купалаўскі ўніверсітэт заўсёды прымае ўдзел у гэтым конкурсе, паказваючы гледачам яркую праграму. Нашы хлопцы вельмі актыўныя, таму нам было складана адабраць найлепшыя нумары. Мы старанна рыхтаваліся, падбіралі танцы і музыку мэтанакіравана да гэтага конкурсу. Канешне, у першую чаргу ўдзельнічаюць калектывы мастацкай самадзейнасці.
Сёння, у актавай зале свае самыя лепшыя, яркія і запамінальныя нумары прадставілі творчыя калектывы Купалаўскага ўніверсітэта: Народны харэаграфічны калектыў «СТУ-ДЭНС», студыя эстрадных спеваў «Унісан», студыя стылізаванага танца «Крокі», харэаграфічны калектыў «ВІАР», вакальны ансамбль «Рэзананс», тэатр моды «Уні-Арт», ансамбль скрыпачоў і вакальны ансамбль «Вітрум».