У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца рэспубліканскі суботнік. 9 красавіка да ўборкі тэрыторыі далучыліся студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Яны ўзяліся за добраўпарадкаванне плошчы ўніверсітэцкага сцяга: падмялі дарожкі і сабралі з кветнікаў апалае лісце, якое засталося з восені.