На працягу двух дзён, з 7 па 8 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіла перыядычная ацэнка сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці ўніверсітэта на адпаведнасць і з патрабаванням СТБ ISO 9001-2015, ISO 9001:2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Экспертам-аўдытарам выступіў Ігар Яўгеньевіч Зуеў супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі.
На заключнай нарадзе Ігар Зуеў, адзначыў:
– Перыядычная ацэнка сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці была заклікана пацвердзіць, што ўсе патрабаванні да стандартаў выконваюцца і ваша сістэма менеджменту якасці працягвае адпавядаць крытэрам устаноўленых стандартаў.
Ігар Зуеў звярнуў увагу на высокую зацікаўленасць кіраўніцтва і персаналу арганізацыі ў дзейсным функцыянаванні сістэмы менеджменту якасці ва ўніверсітэце, лідэрства кіраўніцтва, а таксама імкненне да пастаяннага развіцця ў Купалаўскім універсітэце. Таксама эксперт-аўдытар высока ацаніў паляпшэнні ў навучальным працэсе, навуковай дзейнасці, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, інтэрнацыяналізацыі і шэрагу іншых напрамкаў.
Да ўдзельнікаў нарады звярнуўся Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, выказаўшы падзяку супрацоўнікам універсітэта за прафесіяналізм і адказныя адносіны да перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці.
Напрыканцы аўдытар падкрэсліў:
– Я з задавальненнем канстатую, што ў вас выконваюцца ўсе патрабаванні. Неадпаведнасцяў па выніках правядзення аўдыту выяўлена не было.