3 красавіка на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Еўразійская студэнцкая алімпіяда «Social Innovations», якая сабрала найбольш актыўных і крэатыўных студэнтаў ВНУ.
Удзельнікамі алімпіяды сталі 13 каманд з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на мерапрыемстве прадставілі дзве каманды – «Львы Выгоцкага» і «У Кантакце».
У каманду «Львы Выгоцкага» ўвайшлі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Псіхалогія»: Ксенія Барэйша, Арман Кадырбаеў, Вольга Швед, Яна Кудаш і Ганна Палтарак.
Каманду «У Кантакце» склалі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя»: Паліна Саўчук, Эла Лятохіна, Анастасія Шэрэль, Паліна Ліхно і Дар'я Паршутовіч.
У рамках алімпіяды ўдзельнікам трэба было выканаць пяць заданняў, у якіх яны дэманстравалі не толькі тэарэтычныя веды ў галіне псіхалогіі, але і сваю крэатыўнасць і эрудыраванасць.
Па выніках упартай барацьбы каманда «Львы Выгоцкага» заняла трэцяе месца на алімпіядзе, а таксама атрымала дыплом у намінацыі «За стварэнне асяроддзя даверу і культуры клопату пра сябе». Каманда «У Кантакце» стала пераможцам у намінацыі «За найлепшы сацыяльны праект».
Віншуем купалаўцаў і жадаем далейшых перамог і новых цікавых праектаў!


