На мінулым тыдні студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымалі ўдзел у спаборніцтвах па паўэрліфтынгу і каратэ ў рамках Рэспубліканскай універсіяды – 2025/2026.
З 1 па 4 красавіка ў лёгкаатлетычным манежы на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры праходзілі спаборніцтвы па паўэрліфтынгу, якія аб'ядналі каля 200 спартсменаў з 19 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны. Па выніках спаборніцтва: Роберт Куроўскі, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры заняў трэцяе месца ў жыме штангі лежачы ў вагавой катэгорыі звыш 120 кг з вынікам 160 кг. Мікіта Сала, студэнт 3 курса інжынернага факультэта заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 120 кг у суме трохбор'я з вынікам 630 кг. Таксама Мікіта Сала заняў другое месца ў жыме штангі лежачы ў вагавой катэгорыі да 120 кг з вынікам 165 кг. Уладзімір Шабан, студэнт 3 курса інжынернага факультэта заваяваў 1 месца ў суме трохбор'я ў вагавой катэгорыі да 74 кг з вынікам 510 кг. Уладзімір Лабоцкі, магістрант юрыдычнага факультэта заняў другое месца ў жыме штангі ў вагавой катэгорыі да 93 кг. Сярод жанчын ганаровае першае месца заняла Аляксандра Лазіцкая, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры ў жыме лежачы ў вагавой катэгорыі да 76 кг. Таксама Аляксандра Лазіцкая заняла трэцяе месца ў суме трохбор'я ў вагавой катэгорыі да 76 кг. Першае месца ў жыме лежачы ў вагавой катэгорыі да 69 кг заняла Ксенія Лунеўская, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры. Аляксандра Яроміна, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры заняла другое месца ў суме трохбор'я ў вагавой катэгорыі да 57 кг. Яшчэ адно другое месца заваявала Паліна Шышкавец, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну ў суме трохбор'я ў вагавой катэгорыі да 69 кг.
У агульнакамандным заліку ў спаборніцтвах па паўэрліфтынгу купалаўцы занялі трэцяе месца.
З 3 па 5 красавіка ў Гомелі на базе Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі прайшлі спаборніцтвы па каратэ ў рамках Рэспубліканскай універсіяды 2025/2026. Удзельнікі прадэманстравалі майстэрства ў чатырох дысцыплінах: кумітэ, ката, камандным кумітэ і камандным ката.
Студэнтка 1-га курса фізіка-тэхнічнага факультэта нашага ўніверсітэта Лізавета Бурнас заваявала трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 68 кг.
Віншуем пераможцаў, прызёраў і ўсіх удзельнікаў з выдатнымі выступамі за Купалаўскі ўніверсітэт! Жадаем новых спартыўных дасягненняў!