Сёння, 3 красавіка 2026 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных, аспірантаў, студэнтаў і магістрантаў на тэму: "Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім судаводстве: сучасны стан і перспектывы, магчымасці і межы штучнага інтэлекту". Мерапрыемства прайшло з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі.
Канферэнцыю адкрыў Ігар Мартыненка, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Сённяшняя канферэнцыя праводзіцца ўжо адзінаццаты раз, у рамках дагаворных адносін паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй. У нас устаноўлены добрыя, прадуктыўныя, навуковыя і адукацыйныя адносіны, - адзначыў Ігар Эдуардавіч
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун.
Ад імя рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі і ўсёй навуковай супольнасці дазволіце вітаць Вас на XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай адной з найбольш актуальных тэм сучаснасці – лічбавай трансфармацыі правасуддзя, – падкрэсліла Наталля Зігмунтаўна. Вядома, жа я жадаю звярнуцца да нашых маладых даследнікаў, навукоўцам, студэнтам, магістрантам і аспірантам. Удзел у канферэнцыі адкрывае шырокія магчымасці: абмен досведам і ідэямі, правядзенне дыскусій, знаёмства са знакамітымі прадстаўнікамі і лідэрамі навуковых абласцей. Навуковая канферэнцыя - гэта пляцоўка, дзе нараджаюцца і абмяркоўваюцца новыя веды і ідэі, што стварае унікальныя магчымасці для прафесійнага росту.
Мэтай правядзення канферэнцыі стаў разгляд паняццяў "электроннае правасуддзе", "электроннае судаводства", "лічбавае правасуддзе", а таксама вывучэнне праблемы і перспектывы ўкаранення штучнага інтэлекту ў правасуддзе.
Мадэратарамі сустрэчы выступілі: загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка і загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Ісаенкава.
Удзельнікамі канферэнцыі сталі студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама прадстаўнікі Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі.
У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія датычацца цыфравізацыі прававой сферы. У цэнтры ўвагі аказаліся інфармацыйныя сістэмы ў судах агульнай юрысдыкцыі: іх паняцце, прызначэнне і этапы станаўлення ў беларускай судовай сістэме. Удзельнікі прасачылі гісторыю развіцця электроннага правасуддзя і дэталёва прааналізавалі сістэму ягоных прынцыпаў. Асаблівую ўвагу на канферэнцыі надалі электронным доказам: іх прававой прыродзе, класіфікацыі, а таксама вострым пытанням дапушчальнасці і дакладнасці звестак, прадстаўленых у лічбавым выглядзе. Пагаварылі і аб укараненні штучнага інтэлекту ў судовую сістэму. Удзельнікі абмеркавалі разнавіднасці штучнага інтэлекту, формы яго выкарыстання ў судах і існуючыя абмежаванні для прымянення інфармацыйных тэхналогій у гэтай адчувальнай сферы.
Таксама падчас дыскусіі была прадстаўлена параўнальная характарыстыка сістэм электроннай падачы дакументаў у розных краінах і прааналізаваны досвед ужывання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у судаводстве дзяржаў-членаў ЕАЭС.