Традыцыйная сустрэча рэктара з прадстаўнікамі факультэта ўніверсітэта прайшла сёння, 2 красавіка. Будучыя афіцэры пагаварылі з Ірынай Фёдараўнай пра льготы для студэнцкіх сем'яў, арганізацыю студэнцкага турыстычнага злёту, каштоўнасць чалавечага жыцця. У сваім выступленні рэктар абапіралася на тэзісы са ўчарашняй сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з вайскоўцамі з нагоды падвядзення вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Таксама Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адкрыта да дыялогу з кожным.