Сёння, 1 красавіка, будучыя эколагі і біёлагі абмеркавалі з Ірынай Фёдараўнай пытанні навучання, стратэгіі развіцця ўніверсітэта, выкарыстання штучнага інтэлекту ў вучобе. Купалаўцы таксама пацікавіліся студэнцкім жыццём і працоўнымі буднямі рэктара. Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена размове пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Падчас размовы Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што невырашальных праблем няма і студэнты пры неабходнасці заўсёды могуць звярнуцца за дапамогай да кіраўніцтва Купалаўскага ўніверсітэта.