29 мая на інжынерным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе X Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных «Інжынернае і эканамічнае забеспячэнне дзейнасці транспарту і машынабудавання». Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя, якія не маюць вучонай ступені, а таксама навучэнцы старэйшых класаў школ, гімназій і ліцэяў.
У рамках канферэнцыі ўдзельнікі змогуць прадставіць даклады па чатырох секцыях: "Інжынернае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці", "Інжынернае забеспячэнне транспартнай дзейнасці", "Праблемы лагістыкі на транспарце і ў машынабудаванні" і "Інжынерны старт: актуальныя праблемы машынабудаўнічай вытворчасці, транспарту і лагістыкі". Рабочымі мовамі канферэнцыі з'яўляюцца беларуская, руская і англійская.
Каб стаць удзельнікам, неабходна да 15 красавіка прайсці регістрацыюі прымацаваць да рэгістрацыйнай формы файл з артыкулам. Рэгістрацыйную форму неабходна запаўняць асобна для кожнага суаўтара. Прыняць удзел можна ў вочнай, завочнай і анлайн форме.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі і патрабаванні да афармлення можна знайсці на сайце інжынернага факультэта і па спасылцы.