З 19 лютага па 26 сакавіка выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Змітрукевіч, Ірына Міхалевіч, Наталля Якуцёнак і студэнты 3 курса бралі ўдзел у трэцяй онлайн-школе будучага настаўніка нямецкай мовы «Інавацыйныя тэхналогіі навучання нямецкай мове».
Мерапрыемства было арганізавана кафедрай рамана-германскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Таццяны Скорабагатай і кафедрай нямецкай і французскай філалогіі Паўночнага (Арктычнага) Федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Марыі Сакаловай.
Цягам месяца расійскія і беларускія выкладчыкі знаёмілі студэнтаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій у навучанні нямецкай мове. Прадстаўленыя ў ходзе семінараў інавацыйныя тэхналогіі аблягчаюць вывучэнне мовы, павышаюць матывацыю, фарміруюць і развіваюць кампетэнцыю ўсіх удзельнікаў, актывуюць абмен вопытам і ведамі. На занятках студэнты азнаёміліся з папулярнымі ШІ-сэрвісамі, анлайн-платформамі і тэхналагічнымі інструментамі, вучыліся складаць заданні да літаратурных тэкстаў, даведаліся пра пазітыўную культуру выпраўлення памылак.
Пасля заканчэння онлайн-школы ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, якія пацвярджаюць навучанне ў міжнароднай онлайн-школе будучага настаўніка нямецкай мовы «Інавацыйныя тэхналогіі навучання нямецкай мове».