Купалаўцы працягваюць дэманстраваць дасягненні ў прафесійнай сферы. На падставе рашэння Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь двум выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – Ніне Кароль і Іне Лісоўскай – была прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук і прысвоена вучонае званне дацэнта.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 25 сакавіка вучоная ступень кандыдата філалагічных навук была прысуджана старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі Ніне Кароль. Абарона дысертацыі «Прынцыпы поліфанічнага апавядання ў прозе XXI стагоддзя (на матэрыяле твораў Я. Вадалазкіна, М. Шышкіна, В. Шарова)» па спецыяльнасці 10.01.08 – тэорыя літаратуры прайшла 24 снежня 2025 года ў радзе па абароне дысертацый Д 01. НАН Беларусі. Навуковым кіраўніком выступіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Вольга Іаскевіч.
Таксама рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь кандыдату філасофскіх навук, дацэнту кафедры замежных моў Іне Лісоўскай было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Філасофія".
Віншуем Ніну Барысаўну і Іну Віктараўну і жадаем ім далейшых прафесійных поспехаў!