30 красавіка на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе XXVI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі».
Асноўнымі напрамкамі канферэнцыі стануць актуальныя праблемы агульнай псіхалогіі і псіхалогіі асобы, сацыяльнай псіхалогіі, крызіснай псіхалогіі, узроставай псіхалогіі і псіхалогіі развіцця, а таксама актуальныя праблемы сямейнай псіхалогіі.
Каб узяць удзел у канферэнцыі, неабходна да 19 красавіка прайсці рэгістрацыю. У рэгістрацыйнай форме трэба пазначыць свае дадзеныя, адзначыць форму ўдзелу (вочная, дыстанцыйная ці завочная), а таксама прымацаваць артыкул з паметкай «П.І.Б._артыкул» і вынікі праверкі тэксту на ўнікальнасць праз сістэму «Антыплагіят». Арыгінальнасць тэксту павінна быць не менш за 70%. Пасля прыняцця артыкула аргкамітэтам, неабходна правесці аплату за ўдзел і адправіць квітанцыю аб аплаце на электронную пошту psinauka@grsu.by з паметкай «Квітанцыя» ў тэме ліста.
Па выніках работы канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!
Падрабязней аб канферэнцыі, а таксама патрабаванні да афармлення працы можна знайсці ў інфармацыйным лісце.