У Венгрыі, у горадзе Будапешт, прайшоў Міжнародны турнір па барацьбе KIMBA. У склад зборнай Беларусі ўвайшоў студэнт другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Расім Ібрагімаў.
У турніры, які сабраў каманды з 18 краін, каманда Рэспублікі Беларусь паказала высокія вынікі, заваяваўшы шэсць медалёў: два залатыя і чатыры бронзавыя. Па выніках турніру каманда беларускіх спартсменаў стала другой у медальным заліку, уступіўшы Турцыі. Свой фундуш у гэты вынік унёс студэнт нашай Аlma mater.
Расім Ібрагімаў выступаў у вагавай катэгорыі да 60 кілаграм. Прадэманстраваўшы свае навыкі і волю да перамогі, у напружанай барацьбе ён заняў трэцяе месца.
Віншуем Расіма Ібрагімава і жадаем яму далейшых спартыўных поспехаў!
