Купалаўцы працягваюць прымаць удзел у Рэспубліканскай універсіядзе-2025/2026. З 17 па 20 сакавіка на базе мінскага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» адбыліся спаборніцтвы па бадмінтоне.
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі каля 100 спартсменаў з 24 вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх - каманда Купалаўскага ўніверсітэта. Першае месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, на другім месцы апынулася каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а трэцяе месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.