20 сакавіка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы напоўніўся атмасферай мастацтва. Тут студэнты, работнікі ўніверсітэта і навучэнцы каледжаў прынялі ўдзел у конкурсе «Паэзіі цудоўная старонка», прадэманстраваўшы, як паэзія можа глыбока закрануць сэрца і душу чалавека.
Дэкламаванне вершаў праходзіла ў намінацыях «Мастацкае чытанне», «Аўтарскае чытанне», «Хатынь: радкі памяці». Асаблівае месца ў душах усіх прысутных занялі паэтычныя творы пра Хатынскую трагедыю. Праз праніклівыя радкі ўдзельнікі перадавалі жах здарэння і апявалі нязломнасць беларускага народа.
Па выніках конкурсу былі аб'яўлены прызёры па кожнай з намінацый.
У намінацыі «Хатынь: радкі памяці» першага месца ўдастоілася студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта Анжэла Кастэцкая, другое месца заняла студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Міранда Манукян, а трэцяе месца атрымала студэнтка першага курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Салома.
У намінацыі «Мастацкае чытанне» першае месца атрымала студэнтка другога курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Вільчык, другое месца заняла навучэнка Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Ілона Фірыновіч, а трэцяе месца – студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта Акбі.
У намінацыі «Аўтарскае чытанне» уладальнікам першага месца стала навучэнка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Лідзія Стралкова, уладальнікам другога месца стала метадыст вышэйшай катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алеся Добрук, а трэцяе месца атрымала
Гэты конкурс стаў доказам, што паэзія з'яўляецца не проста мастацтвам, а захавальнікам памяці і пачуццяў, які аб'ядноўвае пакаленні.