Сёння, 19 сакавіка, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася справаздачная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў установы адукацыі "ГрДУ імя Янкі Купалы" для падвядзення вынікаў 2025 года і абмеркавання планаў наступнай працы.
З уступным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў Вадзім Гунько, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
– На ўліку ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі знаходзіцца 9614 сябраў прафсаюза. На прафсаюзную канферэнцыю выбраны 336 дэлегатаў, з іх 334 дэлегаты выбраны ад прафсаюзных арганізацый і два дэлегаты – старшыня і намеснік старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў – з'яўляюцца дэлегатамі па пасадзе. На 22 справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая адбылася 20 верасня 2024 года, было прынята рашэнне надзяліць дэлегатаў 22 справаздачна-выбарнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі паўнамоцтвамі дэлегатаў на тэрмін паўнамоцтва прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі, – падкрэсліў Вадзім Іванавіч.
У склад прэзідыума ўвайшлі: Таццяна Абрыкосава, загадчык аддзела арганізацыйнай работы Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза; Аксана Котава, начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы; Вадзім Гунько, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы; Таццяна Навіцкая, галоўны спецыяліст пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У ходзе канферэнцыі былі падведзены вынікі працы прафсаюзнага камітэта за 2025 год. З дакладам выступіў Вадзім Гунько, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Вадзім Іванавіч зазначыў, што за пройдзены час прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў арганізоўвалі мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Году добраўпарадкавання; актыўна ўдзельнічалі і праводзілі спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы; рэалізоўвалі праграмы турысцка-экскурсійнай дзейнасці членаў прафсаюза. Акрамя таго, была праведзена работа па ўключэнні ў члены прафсаюза навучэнцаў універсітэта з ліку першакурснікаў.
Таксама ў рамках канферэнцыі былі заслуханы даклады са справаздачамі ад рэвізійнай камісіі, каштарысу даходаў і расходаў, зменах у складзе прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі, зменах у складзе рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў.
Кульмінацыяй канферэнцыі стаў разгляд і адабрэнне праекта Пагаднення паміж адміністрацыяй установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй навучэнцаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2026-2028 гады.