Да першага месца купалаўцы ішлі рашуча. У паўфінале зборная Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сустрэлася з камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і атрымала перамогу.
У фінале баскетбалісткі Купалаўскага ўніверсітэта сышліся з камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гульня выдалася няпростай і па-сапраўднаму гарачай. Па выніках напружанай схваткі спартсменкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі пераможцамі. З лікам 63:74 нашы спартсменкі заслужана атрымалі першае месца, чарговы раз пацвердзіўшы статус лідэра жаночага студэнцкага баскетбола Беларусі.
Акрамя галоўнага кубка спаборніцтваў і медалёў баскетбалісткам ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўручаны спецыяльныя прызы ад імя Беларускай федэрацыі баскетбола. Студэнтка першага курса факультэта фізічнай культуры Дар'я Трусь увайшла ў сімвалічную пяцёрку лепшых спартсменак спаборніцтваў, а студэнтка трэцяга курса інжынернага факультэта Аляксандра Палубок была прызнана MVP турніру сярод жаночых каманд. Спецыяльным прызам ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту "За лепшую тэхніку" была ўзнагароджана студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Яўгенія Бярнацкая.
У цырымоніі ўзнагароджання бралі ўдзел старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, член Выканкама НАК Беларусі Сяргей Рутэнка, генеральны сакратар-выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна і намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту.
Віншуем нашых спартсменак з перамогай!
17 і 18 сакавіка ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву адбыўся фінал Рэспубліканскай баскетбольнай лігі-2025/2026 сярод жаночых каманд. У напружанай схватцы паміж чатырма студэнцкімі зборнымі каманда Купалаўскага ўніверсітэта стала ўладальнікам першага месца.





