
Конкурс «Вольны ад залежнасцяў» прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя, які святкуецца 7 красавіка. Арганізатарам конкурсу выступае аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, а таксама цэнтр студэнцкіх ініцыятыў Купалаўскага ўніверсітэта.
Мэта правядзення конкурсу – фарміраванне ў навучэнскай моладзі і работнікаў універсітэта актыўнай жыццёвай пазіцыі па вядзенню здаровага ладу жыцця, а таксама прафілактыка шкодных звычак і залежнасцей.
Удзел у конкурсе могуць узяць навучэнцы каледжаў, студэнты, магістранты, аспіранты і работнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Конкурс уключае ў сябе два іспыты: конкурс плакатаў і відэаролікаў. Для ўдзелу ў конкурсе плакатаў «Вольны ад залежнасцяў» неабходна падаць заяўку і працу да 30 сакавіка ў аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 каб. 308. Для ўдзелу ў конкурсе відэаролікаў для сеткі TikTok «Купалаўцы за ЗЛЖ» заяўку і працу трэба даслаць да 3 красавіка на адрас электроннай пошты csi@grsu.by або ў Telegram аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце па нумары тэлефона +375292785. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
З правіламі ўдзелу і ўмовамі конкурса можна азнаёміцца ў палажэнні.