11 сакавіка ў спартыўнай зале галоўнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта праходзілі спаборніцтвы па баскетболе 3х3 сярод мужчынскіх каманд у рамках праграмы круглагадовай спартакіяды-2025/2026.
Па выніках напружаных гульняў у фінальным матчы перамогу атрымаў факультэт матэматыкі і інфарматыкі, які паказаў зладжаную і ўпэўненую гульню. Другое месца заняла каманда факультэта фізічнай культуры, якая прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі. На трэцім месцы аказаўся факультэт эканомікі і кіравання, які вызначыўся згуртаванасцю і камандным духам.
Віншуем пераможцаў і прызёраў з паспяховым завяршэннем спаборніцтваў і жадаем новых спартыўных дасягненняў!