13 сакавіка студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» арганізавалі акцыю. Удзельнікі актыўна разгадвалі загадкі, рэбусы і па фотаздымках называлі розныя архітэктурныя помнікі. Акрамя таго, студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі атрымалі магчымасць адзначыць на інтэрактыўнай карце родныя або любімыя мясціны Беларусі.
Падчас правядзення акцыі купалаўцам прадставілі ўнікальны праект «Купалаўская хваля» – радыё аб універсітэце, у якім асвятляюцца значныя падзеі адыходзячага тыдня.