Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Сакавік 2026 08:34

У Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў конкурс на найлепшае выкананне гімна Рэспублікі Беларусь

530108358048422891112 сакавіка ў Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўрачыста загучаў галоўны матыў краіны – гімн Рэспублікі Беларусь. У традыцыйным конкурсе, прымеркаваным да Дня Канстытуцыі, прынялі ўдзел больш за 300 навучэнцаў новага набору.

Асаблівасцю конкурсу сёлета стала пераемнасць пакаленняў – да конкурсу першакурснікам Гуманітарнага каледжа дапамаглі падрыхтавацца не толькі выкладчыкі, але і старшакурснікі спецыяльнасці «Музычная адукацыя» факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта.

Пачаўся конкурс з выступлення Народнага хору «Вяснянка» пад кіраўніцтвам Таццяны Дуброўскай, якое адразу ж стварыла атмасферу творчасці і патрыятызму.

У конкурсе прынялі ўдзел групы кожнай спецыяльнасці Гуманітарнага каледжа. Пад кіраўніцтвам старшакурснікаў удзельнікі душэўна выканалі гімн Рэспублікі Беларусь, уклаўшы ў выкананне свае пачуцці і эмоцыі.

У склад журы конкурсу ўвайшлі дырэктар каледжа Наталля Валковіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Юлія Булутава, загадчык аддзялення мастацтваў Алена Пракопчык-Бяляўская, а таксама прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта і вучнёўскага самакіравання.

Кульмінацыяй конкурсу стала ўрачыстае ўручэнне білетаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Іх атрымалі пяць маладых супрацоўнікаў Гуманітарнага каледжа: Юлія Гаркавая, Анастасія Пузач, Валерыя Прывалава, Дар'я Вярбіцкая і Ангеліна Захарава.

Вынікі конкурсу будуць падведзены заўтра, 13 сакавіка.

Даведачна: конкурс на найлепшае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь з'яўляецца шматгадовай традыцыяй Гуманітарнага каледжа, якая працягваецца ўжо на працягу 15 гадоў. Першапачаткова яна пачалася як лакальная ініцыятыва і за час правядзення стала маштабным праектам, накіраваным на фармаванне паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, выхаванне грамадзянскай адказнасці і ўсвядомленага патрыятызму як асабістага выбару кожнага маладога чалавека.