Сёння, 12 сакавіка, студэнты філалагічнага факультэта і факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта сумеснымі намаганнямі навялі парадак каля галоўнага корпуса. Падобныя ініцыятывы садзейнічаюць не толькі падтрыманню чысціні, але і ўмацоўваюць пачуццё калектывізму і адказнасці за навакольнае асяроддзе.