11 сакавіка ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася інтэлектуальная гульня для студэнтаў «Жаночыя імёны на карце Беларусі». У рамках мерапрыемства ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды і даведацца больш пра выдатных жанчын Рэспублікі Беларусь.
Гульня выдалася захапляльнай і пазнавальнай. За перамогу змагалася 13 каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках шасці тураў журы вызначыла тройку пераможцаў.
Ганаровае 1 месца ў інтэлектуальнай гульні заваявала каманда «Раскошны максімум» філалагічнага факультэта.
2 месца ўзяла каманда «Незабудкі» факультэта біялогіі і экалогіі.
3 месца атрымала каманда «Асяроддзе» юрыдычнага факультэта.
Інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі» дазволіла купалаўцам не толькі весела правесці час, але і дапамагла ім больш даведацца пра беларускіх, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны і назаўжды засталіся ў яе гісторыі.