11 сакавіка ў Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага дырэктара калектыву і студэнтам. Кіраўніком установы адукацыі прызначаны Аляксандр Крупта.
Новага дырэктара супрацоўнікам і студэнтам каледжа прадставілі Дзмітрый Захарчук, член Савета Рэспублікі, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама і Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Аляксандр Крупта – вопытны кіраўнік і прафесіянал у сферы адукацыі. Ураджэнец Ваўкавыска, ён прайшоў шлях ад настаўніка школы да кіраўніка. Аляксандр Анатольевіч з'яўляецца выпускніком Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго прафесійны шлях уключае 10 гадоў працы ў структурах райвыканкама і кіраўніцтва сярэдняй школай гарадскога пасёлка Краснасельскі.