10 сакавіка на базе філіяла кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці прайшлі заняткі для студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «Эканамічнае права» па вучэбнай дысцыпліне «Крыміналістыка».
Арганізатарам майстар-класа выступіў начальнік упраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Арановіч.
Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Валерыя Козела і дзяржаўнага медыцынскага судовага эксперта-біёлага аддзела судова-біялагічных і судова-генетычных экспертыз Антаніны Гілеўскай студэнты-юрысты змаглі на практыцы адпрацаваць навыкі выяўлення, фіксацыі, адабрання і даследавання рэчавых доказаў.
Прадстаўнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці адзначылі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў купалаўцаў і іх уцягнутасць у занятак.
Па выніках сустрэчы прадстаўнікі кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта і ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці выказалі гатоўнасць працягваць плённае супрацоўніцтва ў рамках атрымання студэнтамі юрыдычнага факультэта практыка-арыентаванай адукацыі.